Перастрэлка ў мінскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ У Мінскім гарадскім судзе 4 жніўня вынеслі прысуд па "справе Зельцэра" палітзняволенаму Ігару Арцюху — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 37-гадовага мужчыну прызналі вінаватым па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яго ў закрытым рэжыме.

Ігар Арцюх быў затрыманы ў Мінску 1 кастрычніка мінулага году па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Да суда Ігар утрымліваўся ў жодзінскай турме.

Крыніца: У Мінску па "справе Зельцэра" асудзілі палітвязня да трох гадоў калоніі