Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў і Рабочыя групы ААН пра парушэнне правоў затрыманай Ганны Тукавай з Наваполацку, якая на школьнай лінейцы ў гімназіі выйшла з антываеннай акцыяй. Паведамленні накіравалі да Спецдкладчыкаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, а таксама Рабочыя групы па адвольных затрыманнях і па пытанні дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Нагадаем, 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі, быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна Тукава на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак "Вікторыі". Міліцыянт павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сыходзіла яна пад апладысменты людзей. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Ганну, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, ужо тыдзень утрымліваюць за кратамі.

Скрыншот з відэа
Скрыншот з відэа

Вядома, што 3 верасня жанчыну аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП (несанкыянаванае пікетаванне) за ўдзел у антываеннай акцыі. 8 верасня у судзе г. Наваполацка суддзя Зінаіда Балаболава аштрафавала яе на 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) па арт. 19.11 КаАП за падпіску ў "Вконтакте" на два "экстрэмісцкія" каналы. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, па стане на 11 верасня Ганна ўтрымлівалася ў ЦІП Наваполацка.

Згодна з заканадаўствам адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону Тукаву ўтрымлівлівалі за кратамі ўжо тыдзень. Вядома, што на яе складзены яшчэ адзін пратакол за "экстрэмізм".

Праваабаронцы "Вясны" праінфармалі Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, а таксама Рабочыя групы па адвольных затрыманнях і Рабочую групу па пытанні дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын пра парушэнні шэрагу правоў Тукавай беларускімі ўладамі, а менавіта права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, незаконнае і адвольнае затрыманне, парушэнне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне.

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў чатырох Спецыяльных дакладчыкаў ААН.

Крыніца: Праваабаронцы праінфармавалі ААН пра пераслед жанчыны, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку