Яна Пінчук у судзе Санкт-Пецярбурга Яну Пінчук расейскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер жанчына ўтрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Па папярэдніх дадзеных, Яна ўдзельнічае ва ўсіх у следчых дзеяннях, прызначаны некалькі экспертыз. 

Расследаванне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадскому аддзелу Следчага камітэта. 

Следчыя прад'явілі Яне Пінчук абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: паклёп (артыкул 188 Крымінальнага кодэкса), незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі (частка 2 артыкула 203-1), распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці (частка 3 артыкула 130), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ( і 2 артыкула 361-1), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361). Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі, піша "Віцебская Вясна".

Замест расійскага адваката Марыі Бяляевай у справу ўступіў беларускі адвакат, з якога ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў следства.

Актывістка з Віцебску была затрымана 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, якая потым была працягнутая. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць яе былі выстаўлены абвінавачанні адразу па 5 крымінальных артыкулах.

За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла "хоць і ў СІЗА але ўсё роўна па каханні".

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення

Паводле следства, у тэлеграм-канале "Віцебск 97%", Яна Пінчук пад нікам "Прынцэса Лея" размяшчала паведамленні з «негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады».

Крыніца: Экстрадаванай у Беларусь Яне Пінчук прад'яўлена абвінавачанне, прызначаны шэраг экспертыз