У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 8-9 верасня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

9 верасня

У Мінску затрыманы 32-гадовы Дзмітрый Стасевіч

У праўладных каналах яго называюць "актывістам аднаго з дваравых чатаў" і аднзачаюць, што ён пачаў "спаміць" у іх "экстрэмісцкімі пастамі". Паводле супрацоўнікаў ГУБАЗ, дадзеныя мужчыны ім перадалі ягоныя суседзі. Верагодна, яму прад'яўленыя абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса: сілавікі кажуць, што знайшлі ў тэлефоне Дзмітрыя фотаздымкі, якія пацягнулі за сабой узбужэнне крымінальнай справы за ўдзел у "масавых беспарадках у 2020 годзе". Сам Стасевіч прызнаецца ў відэа, што хадзіў на Маршы, а таксама быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы.

У Карэліцкім раёне затрыманы Сяргей Дзямідовіч 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён затрыманы за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі і здзек з дзяржсімвалаў. Верагодна, яму прад'явяць абвінавачанні паводле арт. 368, арт. 369 і арт. 370 Крымінальнага кодэкса. 

8 верасня

На праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна скалі тры пратаколы, а дома правялі ператрус 

Праваабаронца Уладзімір Целяпун

Стала вядома, што на арыштаванага на 10 сутак Уладіміра Целяпуна за спасылку ў фэйсбуку на сайт «Палескай Вясны», агулам склалі тры адміністрацыйных пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Наступны суд адбудзецца 9 верасня.

Таксама сілавікі правялі ператрус у яго дома. Вядома, што шукалі тэхніку і матэрыялы па «справе Вясны».

Нагадаем, праваабаронцу затрымалі тряцэга верасня ў сябе дома ў Мазыры.

Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка перавялі на турэмны рэжым у Гродна

У аршанскай калоніі № 8 Дзмітрый Сушчык знаходзіўся з красавіка. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і пры гэтым рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар за «парушэнне парадку».

Цяпер стала вядома, што днямі ў Оршы адбыўся суд па ўзмацненню рэжыму палітвязню. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу былі выпісаныя два парушэнні і яго зноў збіраюцца змясціць у ШІЗА.

Магілёўца затрымалі пасля вяртання з Латвіі 

labkou.jpg
Віктар Лабкоў

Магілёўскі ГУБАЗіК затрымаў за каментары і рэгістрацыю ў плане «Перамога» мясцовага жыхара Віктара Лабкова. Днямі мужчына вярнуўся з працы ў Латвіі.

Таксама праваабаронцам стала вядома пра затрыманне магілёўца Дзмітрыя Барадзінова.

У журналіста газеты «Вечаровы Бабруйск» Дзяніса Носава прахойшоў ператрус

Прычыны пакуль невядомыя. Нагадаем, улады нядаўна заблакавалі сайт незалежнай газеты «Вечаровы Бабруйск» — некалькі дзён ён не адчыняецца ў Беларусі.

Знікла сувязь з палітзняволенай Аленай Гнаук

Алена Гнаук

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Па прыбыцці яна даслала родным ліст, але пасля гэтага вестачак ад яе больш не даходзіла. Родныя жанчыны мяркуюць, што Алене або блакуюць ліставанне, або змясцілі ў ШІЗА.

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зноў у штрафным ізалятары

Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда:

«Толькі тры дні пратрымалася Паліна ў атрадзе пасля мінулых 20 содняў ШІЗА, як яе ізноў кінулі ў падвал. Гэта ўжо 50 содняў катаванняў за апошнія два з паловай месяцы, што Паліна знаходзіцца ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча)»».

На дыпламатку Эвеліну Шульц у РУУСе склалі пратакол

Часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі, па яе словах, гвалтоўна затрымалі на выхадзе з будынка суда пасля гутаркі з беларусамі, якія прыйшлі падтрымаць праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ 9 палітвязняў па гэтай справе. Падчас затрымання яна паказвала дыпламатычны пашпарт і не раз давала зразумець, што валодае недатыкальнасцю, распавяла Шульц. Але яе ўсё адно даставілі ў міліцыю. Там яна правяла каля двух гадзін.

Прыкладна ў 17:30 туды прыехаў прадстаўнік беларускага МЗС. Праз яго міліцыянт папрасіў перавесці пратакол і падпісаць яго. Падчас чытання пратаколу дыпламатку здымалі на камеру.

Нагадаем, да затрыманых у Фрунзенскі РУУС прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хадзіў з мікрафон і настойліва патрабаваў ад затрыманых даць каментар. Найбольш «дасталася» Эвеліне Шульц — Азаронак «насядаў» на яе з пытаннямі больш за ўсіх.

Былога дырэктара па маргетынгу мінскай крамы «Снікерхэд» адправілі на «суткі»

7 верасня на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маргетынгу гэтай жа крамы Уладзімірам Стасевічам. Але, папярэдне, іх затрымалі яшчэ 5 верасня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся суд над Стасевічам. Суддзя Таццяна Полулех прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавала яго на 13 сутак. Лёс Сяргея Каляды высвятляецца.

Інфармацыя дапаўняецца

Крыніца: Затрыманні і ператрусы ў рэгіёнах, ціск на дыпламатаў і палітвязняў: хроніка пераследу 8-9 верасня