Іна Можчанка 6 верасня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Іны Можчанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 130 КК "Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

Справу разглядала суддзя Вера Філонік.

Іне Можчанцы 55 гадоў, да затрымання яна працавала ў агенцтве БелТА на пасадзе начальніцы сектара працы з электроннай інфармацыяй аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў.

Яе затрымалі 29 верасня 2021 года. Падставай для затрымання сталі падзеі, якія адбыліся напярэдадні: гаворка ідзе пра гібель айцішніка Зельцэра, якая здарылася ў выніку яго перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ Федасюком. Апошні таксама загінуў. Гэтую падзею Іна Можчанка пракаментавала ў сацсетках, а ўжо на наступны дзень да яе прыйшлі сілавікі. З таго часу журналістка знаходзіцца за кратамі. 

6 верасня Брэсцкі абласны суд прызнаў Іну Можчанку вінаватай па двух інкрымінаваных ёй крымінальных артыкулах (арт. 369 і ч. 1 арт. 130), прысудзіўшы ёй тры гады папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: Палітзняволеную журналістку БелТА асудзілі на тры гады калоніі за каментары пра "справу Зельцэра"