Алег Канавалаў у судзе. У Гомельскім абласным судзе 7 верасня вынеслі прысуд 27-гадоваму палітвязню Алегу Канавалаву. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.

Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала "Третий регион Беларусь" быў затрыманы 10 студзеня 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на святы. 

Яго абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Мужчына загружаў на свой канал відэа з акцый салідарнасці беларусаў у Кіеве. Таксама яму ў віну ставяць "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. 

У канцы лютага 2022 года на сем сутак быў змешчаны ў СІЗА №3 у карцар.

У выніку суд прызнаў маладога чалавека вінаватым у «кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях», а таксама ў публічнай абразе Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і распальванні сацыяльнай варожасці.

Прысуд – пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф у памеры 3200 рублёў і кампенсацыя маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта 5000 рублёў.

Крыніца: Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязню Алегу Канавалаву