Мікалай Дземчанка. Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 2 верасня вынес прысуд па справе Мікалая Дземчанкі, абвінавачанага ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Аляксандр Зінчук.

Мікалай Дземчанка быў затрыманы 29 верасня 2021года ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў нтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

У канцы жніўня 2022 г. палітвязня перавялі з жодзінскай СТ № 8 у гомельскі СІЗА-3.

Напачатку Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Суд прызнаў Дземчанку вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Крыніца: "Дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь": вынесены прысуд жыхару Гомеля