У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню, які быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 269 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, сацыяльнай альбо іншай варожасці і варажнечы (ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Палітзняволены Мікалай Сергіеня быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра

Сергіеня быў прызнаны вінаватым і асуджаны да аднаго года і 8 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да 100 базавых велічыняў штрафу.

Крыніца: Яшчэ аднаго мінчука асудзілі па "справе Зельцэра"