У Мінскім гарадскім судзе 5 жніўня быў вынесены чарговы прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Абвінавачаны – Цімур Хайрулін.
Судовы працэс вяла суддзя Алена Ананіч.
Цімур Хайрулін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра 30 верасня 2021 года.
Да суда Цімур ўтрымліваўся ў следчай турме № 8 у Жодзіна.
Суд пастанавіў прызнаць Хайруліна вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Ізноў прысуд па "справе Зэльцэра": мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі