У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-ХанадзеАляксандру ФранцкевічуАляксею ГалаўкоАляксандру КазлянкуПаўлу ШпетнамуМікіту ДранцуАндрэю МарачуДанілу Чулю. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад пяці да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач.  У выніку суддзя Хрыпач прызначыў наступныя тэрміны дзесяці палітзняволеным:

Палітзняволеныя на судзе 25 красавіка
Палітзняволеныя на судзе 25 красавіка

Цяпер Марфа Рабкова — палітзняволеная, якой прызначаны самы вялікі тэрмін па "палітычнай справе" сярод жанчын у Беларусі. 17 верасня будзе два гады, як праваабаронцу ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1.

У чым абвінавацілі палітвязняў?

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, паколькі "ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці". Як вядома з паведамленняў Следчага камітэтут, пракуратуры і праўладных СМІ, палітзняволеных Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянку, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавацілі ў арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах: "Революционное действие", "Народная самооборона", "Революцiйна дiя", і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.

Што паказальна, інтэрнэт-рэсурсы "Революционное действие / Народная самооборона / Революцiйна дiя" МУС прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 2 лістапада 2021 года — толькі пасля 8-15 месяцаў пасля затрымання ўсіх дзесяцярых фігурантаў справы. Але, нягледзячы на гэта, некаторыя з іх абвінавачваюцца ў стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (ч. 1 і 3 арт. 361-1 КК).

Трох палітзняволеных, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызаваў як арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу "арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідарамі".

“Для супрацьпраўнай дзейнасці фарміраваліся "общаки", была створаная інтэрнэт-крама па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі экстрэмісцкай літаратуры, адзення і іншай атрыбутыкі. У свае шэрагі лідары падбіралі схільную да экстрэмізму моладзь, актыўных удзельнікаў фанацкага руху, шукалі асобаў з дапамогай сацсетак, якія адмініструюцца імі экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў і Telegram-каналаў”, — заявіў СК.

У выніку дзесяць чалавек, у залежнасці ад ролі, абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Паводле інфармацыі Аляксандра Казлянкі, па справе з дзесяці чалавек — восем адмовіліся даваць паказанні. У асобную вытворчасць вылучана крымінальная справа ў дачыненні да тых, хто з’ехаў за мяжу, — Дзмітрыя ЛяўчукаАртура КандратовічаРамана Халілава і Яўгена Жураўскага, а таксама "нявызначаных асобаў".

"158 тамоў кажуць не пра нашу вінаватасць, а пра палітычную матываванасць працэсу", — Аляксандр Казлянка ў апошнім слове

Апошняе слова палітзняволенага Аляксандра Казлянкі.

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

«Вясна» распавядае, што вядома пра справу, яе фігурантаў і як пачынаўся суд.

На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

«Вясна» распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Сяргей Хрыпач і пракурор Раман Бізюк.

Падтрымайце палітвязняў лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

  1. Марыя Аляксандраўна Рабкова
  2. Андрэй Сяргеевіч Чапюк
  3. Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада
  4. Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
  5. Мікіта Вадзімавіч Дранец
  6. Аляксандр Аляксандравіч Казлянка
  7. Даніла Раманавіч Чуль
  8. Аляксей Ігаравіч Галаўко
  9. Андрэй Ігаравіч Марач 
  10. Павел Аляксандравіч Шпетны

Крыніца: Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным