У Гомельскім абласным судзе 30 жніўня вынесены прысуд Паўлу Ганчарыку. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт.130) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368).

Справу разглядала суддзя Людміла Грынько.

Палітзняволены Павел Ганчарык быў затрыманы 30 верасня 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў Следчай турме №8 у Жодзіна.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Суд прызнаў Ганчарыка вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: У Гомелі – новы прысуд па "справе Зельцэра"