У Мінскім гарадскім судзе 1 верасня асудзілі па "справе Зельцэра" палітзняволеную Наталлю Нікіціну, якая амаль 30 гадоў адпрацавала лекаркай. За каментары ў сацсетках яе прызналі вінаватай па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Валянціна Зенькевіч прызначыла Наталлі адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф у 200 базавых велічыняў (6400 рублёў ці амаль 2500 даляраў).  Жанчыну затрымалі 29 верасня 2021 года наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. За некалькі гадзінаў да затрымання ёй паведамілі пра звальненне. Наталлю затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. За кратамі ў жодзінскай турме яе ўтрымлівалі амаль 11 месяцаў. У Наталлі двое сыноў. 

Наталля Нікіціна. Фота з прыватнага архіва сям'і
Наталля Нікіціна. Фота з прыватнага архіва сям'і

Падтрымаць Наталлю можна лістамі, бандэролямі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Уладзіміраўна Нікіціна

Лекарку з 30-гадовым стажам звольнілі за некалькі гадзінаў да затрымання. Распавядаем пра палітзняволеную Наталлю Нікіціну

Маці палітзняволенай Наталлі Нікіцінай Алена Ігнацьеўна распавяла "Вясне" гісторыю дачкі.

Крыніца: Палітзняволеную лекарку з 30-гадовым стажам Нікіціну асудзілі да калоніі і вялікага штрафа