У Мінскім гарадскім судзе вынеслі чарговы прысуд па "справе Зельцэра". 32-гадовага палітзняволенага Івана Рагатнёва асудзілі па "справе Зельцэра" да аднаго года і сем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Святлана Бандарэнка.
Іванбыў затрыманы 30 верасня мінулага году ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. За кратамі палітвязень утрымліваецца ўжо 11 месяцаў. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Падтрымайце Івана: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Віктаравіч Рагатнёў
Крыніца: Палітвязня Івана Рагатнёва асудзілі па "справе Зельцэра"