Мікіта Слепянок. Гомельскі абласны суд першага верасня пачынае разгляд крымінальнай справы адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс будзе весці суддзя Васіль Бягун.

Мікіта Слепянок стварыў і адміністраваў культурна-гістарычны Telegram-канала Rezystans. Працаваў электрыкам у Гомелі, маляваў, намагаўся пісаць музыку, вучыўся граць на гітары. Быў выкліканы на допыт у міліцыю 6 красавіка 2022 г., пасля чаго Мікіту затрымалі. Пазней стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа. Rezystans, у якім больш за 200 падпісчыкаў, МУС прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім "пакаяльнае відэа".

Да суда Мікіта Слепянок утрымліваўся ў СІЗА-3 г. Гомеля.

Rezystans, у якім на цяпер 284 падпісчыкі, МУС прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" 29 сакавіка 2022 г. — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту Мікіты, якія ён адбываў у лютым па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). На волю Мікіта выйшаў 23 лютага, але яго тэлефон пакінулі для "правядзення далейшых следчых дзеянняў".

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Праз нечаканае знаёмства, затрыманне і вайну: гісторыя стасункаў беларуса Міка і ўкраінкі Даны

Мікіту Слепянку ў жніўні споўнілася 22 гады. У ліпені 2021 года ён анансаваў свой культурны праект “Rezystans” з нацыянальным беларускім каларытам, дзе кожны чалавек, які з гонарам усведамляе сваю нацыянальнасць

Крыніца: Пачынаецца суд над адміністратарам культурна-гістарычнана Telegram-канала Rezystans