У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру Андрэю Бяляўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса, але падрабязнасці невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Антон Дудаль пачаў разглядаць справу раніцай, а пасля абеду ўжо вынес прысуд. 

Нагадаем, Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання супрацоўнкі ГУБАЗіКа захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі

Крыніца: Палітзняволенага TikTok-блогера Андрэя Бяляўскага асудзілі за паўдні да двух гадоў калоніі