Ілюстрацыйнае фота У Гомельскім абласным судзе сёння агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расіі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса. 

Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў па "справе захопу адміністрацый" — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна. Абставіны крымінальнай справы невядомыя праваабаронцам, але праўладныя СМІ паведамляюць, што Лістападаў нібыта "збіраўся стаць удзельнікам баявых дзеянняў ва Украіне і ўступіў у ваенізаванае падраздзяленне".

Гэта другі прысуд у Беларусі за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года.

Брэстчаніна асудзілі на 2,5 гады калоніі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне

Падрабязнасці з судовага працэсу распавядае брэсцкая "Вясна".

Беларусаў затрымліваюць і судзяць за "падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне": што вядома пра затрыманых і суды

"Вясна" распавядае ўсё, што вядома на дадзены час пра пераслед беларусаў па ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса.

Крыніца: Да трох гадоў калоніі асудзілі жыхара Салігоршчыны, які планаваў ваяваць ва Украіне