Віталь Рогач. Мінскі гарадскі суд  11 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы Віталя Рогача. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.

Палітзняволенага Віталя Рогача затрымалі яшчэ 29 верасня 2021 года і да суда змясцілі ў следчую турму № 8 ў Жодзіна.

Першапачаткова, 30-гадоваму мужчыне ставілася ў віну толькі тое, што ён адзін з першых, 29 верасня 2021 года, у сетцы Instagram пакінуў каментар пад пастом пра навіны пра загінулага супрацоўніка КДБ: “Бандыту зямля будзе бетонам".

Неўзабаве з’явілася “пакальнае” відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і раскаяцца на камеру. Таксама мужчыны прымусілі сказаць, што ён з’яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.

У ходзе следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад’явілі дадатковыя абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Крыніца: Адным з першых пакінуў каментар пра загінулага супрацоўніка КДБ: у Мінску судзяць Віталя Рогача