Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу ліпеня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. ПЦ "Вясна" вядома як мінімум пра 76 грамадзян, асуджаных у ліпені паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за ліпень у крымінальным парадку, складае 21% і 79% адпаведна.  З агульнай колькасці асуджаных у ліпені грамадзян, звесткі пра якіх атрымалася сабраць ПЦ "Вясна", паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 47% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле у іх, і масавых беспарадках асуджана 32% грамадзян. У дачыненні да двух грамадзян крымінальны пераслед за дыфамацыю быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org
Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў ліпені судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў "пратэсных" крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за ліпень па вядомых ПЦ "Вясна" справах суды вынеслі:

Паводле прысудаў, вядомых праваабаронцам, па "пратэсных" крымінальных справах у ліпені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,79% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 6,58% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 27,63% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі" і "хатняй хіміі" суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў у ліпені.

За чэрвень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек

Крыніца: За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 76 чалавек