У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд "Беларусы ў Лодзі" запрашае 23 ліпеня на імпрэзу, прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў.  

“Палітзняволеная літаратура” — гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час. Турэмнае мастацтва, як канцэнтрат беларускай палітычнай і філасофскай думкі, пераасэнсоўвае той час і той стан, у якім мы ўсе зараз знаходзімся. Новая культура і новыя кашоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і зараз, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя. 

Арганізатары запрашаюць да саўдзелу ў падтрымцы і аналізе палітзняволенай спадчыны.

Лайн-ап мерапрыемства:

Час і адрас:

23 ліпеня, 16:00-22:00.горад Лодзь (Польшча), Дом літаратуры, вул. Рузвельта, 17. 

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз фэйсбук.  А таксама праз сацсеткі "Беларусаў Лодзі": тэлеграм і Інстаграм. Прадугледжаны і анлайн-трансляцыі мерапрыемства.

Кантакты для сувязі з арганізатарамі:Тэл.: +48573307723Пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Тэлеграм: https://t.me/bialorusinilodz

Крыніца: "Турэмнае мастацтва як канцэнтрат беларускай думкі". Імпрэза "Палітзняволеная літаратура" пройдзе ў Лодзі