У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 19 ліпеня працягваўся суд над групай мясцовых “тэратыстаў”. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Іх абвінавачаваюць па некалькіх артыкулах:

Судовы працэс вядзе суддзя Наталля Агладкова.

У першы дзень судовага пасяджэння, 15 ліпеня, суддзя пастанавіла праводзіць працэс у закрытым рэжыме, таму вельмі мала на гэты час інфармацыі аб судовым працэсе.

Вядома, што ўсіх пяцёра бабруйчан абвінавачваюць у тым, што яны спалілі пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.

Асобна Мінкевіча, Казлова і Ермаловіча абвінавачваюць за шэраг дзеянняў "тэрарыстычнага характару" летам-восенню 2021 года.

Тады УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіла, што каля чыгуначнай станцыі Мірадзіна знойдзены прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне. Падобныя прадметы былі знойдзеныя работнікамі чыгункі 24 і 31 жніўня паміж рэйкамі каля чыгуначнай станцый Цітоўка і Бабіна, а таксама 16 верасня прадаўцом "Табакеркі" каля самага гандлёвага кіёска ў Бабруйску.

Таксама сілавікі палічылі тэрактам падпал стралковага ціра, які належыць вайсковай частцы 5527 (Бабруйск).

Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў былі затрыманыя 26 верасня 2021 года, цяпер іх утрымліваюць у СІЗА-5 у Бабруйску. Статус і месцазнаходжанне жанчын невядомыя.

Усіх траіх юнакоў КДБ унёс у “спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

30 верасня УУС Магілёўскага аблвыканкама выпусціла відэа, на якім Віталь Мінкевіч прызнаецца ў закладцы “навучальных мін” на чыгунцы “разам з Косцем” (хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Канстанцін Ермаловіч).

"Новы Час" паведамляе інфармацыю пра абвінавачаных бабруйчанах.

Крыніца: У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы “тэрарыстаў”