Ілля Трубін. У судзе Барысаўскага раёна 19 ліпеня, пасля трохмесячнага перапынку, аднавіўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара и былога супрацоўніка КДБ Іллі Трубіна.

Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крывела.

Да суда Трубін ўтрымліваўся ў следчай турме ў Жодзіна.

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. Яго да суда змясцілі пад варту.

За гэты час стала вядома, што Іллю Трубіна 20 чэрвеня КДБ унёс у спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Судовы працэс над Трубіным праходзіць у закрытым рэжыме.

Суд над абвінавачаным у падпале сістэм збору аплаты «БелТолл» зрабілі закрытым

"Абвінавачаны мэтанакіравана рыхтаваўся да здзяйснення злачынстваў. Ён загадзя нарыхтаваў бутэлькі з бензінам, выкарыстаў розныя меры канспірацыі, перасоўваўся на чужым транспарце і ў начны час."

Крыніца: Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТолл»