Юлія Чамлай. Мінскі абласны суд 18 ліпеня пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцара”. На гэта раз судзяць палітзняволеную Юлію Чамлай, якую вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (арт 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Дабрадзей.

Юлія Чамлай была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме № 8 у Жодзіна.

“Юля добрая і сумленная, у ёй яшчэ жывуць юнацкія ідэалы, калі верыш у каханне, дабро і справядлівасць. У  мінулым годзе сястра скончыла ўніверсітэт у Віцебску, атрымала дыплом мастака-выкладчыка, але працуе па першай спецыяльнасці ў дзіцячай бібліятэцы, выхоўвае сына”,  – так ахарактарызавала  Юлю родная сястра.

Нядаўна прозвішча Юліі з'явілася ў абноўленым спісе "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Крыніца: За каментары на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцара” судзяць бібліятэкарку