Вольга Ялцэвіч. Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 ліпеня вынес прысуд па крымінальнай справе жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч была затрыманая 12 снежня 2021 года і да суда змешчаная пад варту ў СІЗА № 7.

Жанчына мае юрыдычную адукацыю, да затрымання аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка. 

Згодна з матэрыяламі следства Вольга Ялцэвіч не пазней за 12 жніўня 2020 года на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаная, будучы сябрам Фонду, сумесна з яго кіраўніком і іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Суд прызнаў Ялцэвіч вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

За фінансаванне пратэстнай дзейнасці ў Берасці будуць судзіць палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч

Жанчына мае юрыдычную адукацыю, да затрымання аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка.

Крыніца: За дапамогу рэпрэсаваным да двух гадоў калоніі асудзілі Вольгу Ялцэвіч