Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча. Мясцовага жыхара абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, суддзяў, пагрозы супрацоўнікам міліцыі і суддзям і па іншых фактах. Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком "канапавых войскаў". Пацярпелымі па справе выступалі 26 чалавек. Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суду утрымліваўся пад вартай. Илюстрацыйнае фота

Паводле версіі абвінавачвання, 33-гадовы жыхар Гродна з ліпеня 2020 года па лістапад 2021 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Таксама ён выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы, прыніжаў іх гонар і годнасць. Судзілі Аляксандра па 35 каментарах, а па крымінальнай справе прызнана пацярпелымі 26 чалавек. Дзеянні Аляксандра Францкевіча былі кваліфікаваныя па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова. На допыце распавёў, што ні з кім з пацярпелых асабіста не знаёмы, аднак пад уплывам дэструктыўных рэсурсаў адчуваў непрыязнасць да службовых асоб.

Крыніца: Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары