Суд Маскоўскага раёна Мінска 1 ліпеня вынес прысуд па справе палітзняволенага Аляксея Максюкова, якога абвінавачваюць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
Працэс вяла суддзя Таццяна Пірожнікава.
Мінчука Аляксея Максюкова затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.
Прысуд Максюкову - абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову папраўчага тыпу тэрмінам на тры гады.