Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.

Марыну Папову, 1988 года нараджэння, затрымалі 26 красавіка 2022 года, але ў траўні яна была вызваленая да суда пад паручальніцтва.

Разам з Марынай судзілі і палітзняволенага Івана Куляшова, якога таксама затрымалі 26 красавіка.

Суд Папову вінаватай у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту у паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Палітвязня Куляшова пакаралі абмежаваннем волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску

Пра Куляшова вядома, што ён нарадзіўся ў Салігорску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і працаваў у Мінску.

Крыніца: Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі мінчанцы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе