Людміла Рамановіч. У судзе Маларыцкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Справу разглядала суддзя Вольга Смірнова, дзяржабвінаваўца – пракурор Фёдар Міховіч.

Напачатку сакавіка 2022 года палітзняволеная Людміла Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў доме Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова "ўзурпатар" з яе ліста ў Следчы камітэт.

Пракурор Міховіч 17 чэрвеня запрасіў суд прызначыць 57-гадовай палітзняволенай пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.

Суддзя Вольга Смірнова сёння агучыла прысуд: прызнаць актывістку вінаватай па ч.1 арт.368 Крымінальнага Кодэксу і прызначыць пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

За "узурпатара" абвінавачанне запрасіла для актывісткі паўтара гады калоніі

22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў доме Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Крыніца: Паўтара года калоніі адмераў суд Людміле Рамановіч за абразу прэзідэнта