Наталля Васілевіч. У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

На першае судовае пасяджэнне 7 чэрвеня патрапіла “група падтрымкі” пацярпелага з васьмі чалавек.

У якасці сведкі па справе была дапытаная сястра Наталлі.

Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

Крыніца: Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіч