У Мінскім гарадскім судзе 9 чэрвеня пачынаецца суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 4 студзеня 2022 яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, да 4 лютага.
Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва, Уладзімір абвясціў з 3 лютага галадоўку, з 15 лютага — "сухую галадоўку". Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку.
Мацкевічу прад'яўленыя абвінавачанні:
- ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за "Марш народнага ўльтыматуму" 25 кастрычніка;
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) — за платформу «Сход»;
- ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) — за відэазапіс на YouTube-канале.
"Уладзімір сваёй галадоўкай дае сігнал". Шосты дзень галадоўкі палітзняволенага філосафа
Крыніца: Пачаўся суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам