У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядае суддзя Аляксандр Зінчук.
68-гадовы пенсіянер і былы дэпутат сельскага Савета Мікалай Віцікаў быў затрыманы 14 студзеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3.
Падставай для затрымання паслужыў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці
Мікалая Віцікава з Гомельскага раёну асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "покушение на распространение недостоверной, оскорбительной.... информации о деятельности госорганов, силовиков... ".
Крыніца: Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь