21 траўня, у абвешчаны параваабаронцамі “Вясны” День палітвязня ў Беларусі, акцыі памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам і салідарнасці з больш чым 1200 палітзняволенымі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету. Беларусы Тэль-Авіва сабраліся на акцыю яшчэ 20 траўня каля амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць Вітольда.

den_palitviaznia26.jpg

У розных гарадах Беларусі таксама прайшлі невялікія акцый салідарнасці з палітзняволенымі. 

den_palitviaznia3.jpg
Акцыя ў Мінску
den_palitviaznia24.jpg
Акцыя ў Віцебску
den_palitviaznia10.jpg
Акцыя ў Гомелі

У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве (Польшча) прыгадалі тых, хто цярпіць ад рэжыму. Зусім яшчэ маладыя хлопцы Ціхан Клюкач і Данііл Касенка распавялі як апынуліся і чаму апынуліся ў турме ды сталі палітвязнямі, а таксама ў якіх умовах па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў.

den_palitviaznia25.jpg

Таксама ў будынку Беларускага Моладзевага Хаба дзве ночы запар (з 20 да 22 траўня) транслююцца фотаздымкі беларускіх палітвязняў.

Таксама ў Варшаве сёння прайшоў вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, дзе выступалі брат Вітольда - Андрэй, а таксама яго сябры і паплечнікі.

den_palitviaznia18.jpg
Андрэй Ашурак падчас вечарыны памяці Вітольда. Фота: Паўлюк Быкоўскі

Акцыя салідарнасці прайшла і ў Кракаве каля помніка Адаму Міцкевічу.

den_palitviaznia7.jpg
Фота Еўрарадыё

Таксама адбылася акцыя салідарнасці ў Познані.

Беларусі сабраліся ў порце Батумі (Грузія), каб выказаць сваю падтрымку палітзняволеным. 

Беларускі Грузіі зладзілі акцыю–перформанс да дня палітзняволеных на беразе чорнага мора. Больш за тысячу бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў у няволі за сценамі турмаў. Фіналам акцыі стала сінхронная чытка апошняга пісьма да маці сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, Вітольда Ашурка.

den_palitviaznia23.jpg

У Тбілісі актывісты зладзілі падпісанне паштовак для вязняў. 

Акцыя салідарнасці ў Дзень палітвязня прайшла і ў Празе

Са словамі падтрымкі палітвязням і іх блізкім выступілі еўрапейскіе палітыкі і дыпламаты, прадстаўнікі розных амбасадаў і міжнародных праваабарончых арганізацый.

"Дыпламаты краін Еўразвязу і ЗША выказваюць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз патрабуюць ад уладаў іх вызвалення і спынення палітычных рэпрэсій супраць жыхароў Беларусі", - напісаў у сваім твітары амбасадар Польшчы Артур Міхальскі.

Так, прэм'ер Літвы Інгрыда Шымоніце апублікавала у сваім твітэры відэа, дзе тытрамі пералічваюцца імёны ўсіх беларускіх палітвязняў.

"Сёння мы адзначаем Дзень Палітвязня ў Беларусі і ўспамінаем смерць Вітольда Ашурка год таму. Латвія асуджае палітычна матываваныя пераследы і заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх 1204 палітычных зняволеных. #StandWithBelarus",напісала ў Twitter Міністэрства замежных спраў Латвіі.

Амбасадар Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель напісаў адкрыты ліст на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Сёння, у абвешчаны праваабаронцамі Дзень палітвязня ў Беларусі, я бы хацеў звярнуцца, у першую чаргу, да нашых шаноўных сяброў вясноўцаў. Алесь, Валянцін, Марфа, Уладзімір, Леанід, Таццяна, Андрэй, вы шмат гадоў прысвячаеце сябе абароне фундаментальных каштоўнасцяў чалавецтва, настойваеце на павазе свабод і правоў сваіх суграмадзян, змагаецеся за Беларусь, у якой панавала б вяршэнства права ды існавала б магчымасць адкрыта выказваць думкі, не асцерагаючыся арышту. Вы дапамагалі палітзняволеным і іх семям, не зважаючы на рызыку для сябе, і на працягу доўгіх месяцаў вы самі ў статусе палітычных зняволеных, як і многія сотні вашых суайчыннікаў. Сёння і кожны дзень я, як і мноства людзей у Беларусі і ва ўсім свеце, думаю пра вас і ўсім сэрцам жадаю, каб усе палітвязні Беларусі хутка апынуліся на волі і ў бяспецы. Як Амбасадар ЕС у Беларусі я буду разам з маёй камандай у Прадстаўніцтве ЕС у Мінску надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, каб гэтае жаданне выканалася.

Амбасада Велікабрытаніі апублікавала відэа ў сваім твітары з допісам:

У гэты дзень Вялікабрытанія зноў заяўляе аб непахіснай падтрымцы ўсіх адвольна арыштаваных за палітычныя перакананні. Нашы думкі з 1201 несправядліва абвінавачаным і асуджаным беларусам, іх сем'ямі і сябрамі.

Фонд “Дамоў правоў чалавека” адзначыў шэрагам пастоў Дзень палітвязня:

“Сёння і кожны дзень мы выказваем салідарнасць і паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў вызваліць іх”.

Амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Эрні Барбараш стварыў карціну-майзайку з фотаздымкаў палітвязняў.

“У гонар Дня палітвязня ў Беларусі я стварыў вобраз пад назвай “Беларуская Бастылія” ‒ мазаіку “Узяцце Бастыліі” Жана-П'ера Увеля, складзеную з фатаграфій 1204 палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Я зрабіў гэты малюнак у прадчуванні сапраўднага "Дня ўзяцця Бастыліі ў Беларусі", у які адчыняцца дзверы Акрэсціна, Валадаркі, усіх турмаў і папраўчых калоній, і ўсе нявінныя людзі, зняволеныя за жаданне пазбавіць сваю краіну ад дыктатара Лукашэнкі, будуць вызваленыя”, ‒ напісаў Эрні Барбараш у сваім твітары.

Амбасада ЗША падкрэсліла ў сваім твітары:

“Сёння ў беларускіх турмах сядзяць больш за 1200 палітвязняў. З моманту першых арыштаў перад фальсіфікаванымі выбарамі 2020 года былі затрыманыя яшчэ дзясяткі тысяч чалавек. Мы ўспамінаем іх усіх у гэты Дзень палітвязня ў Беларусі. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя”.

Будзе дапоўнена

Крыніца: Акцыі салідарнасці па ўсім свеце: як прайшоў Дзень палітвязня ў Беларусі Фота