Иван Чарнаморчанка. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Гомеля 14 траўня вынесены прысуд Івану Чарнаморчанку.  Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцу дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мохараў.

Да суда Іван Чарнаморчанка быў змешчаны ў Следчы ізалятар №3 Гомеля.

Суд палічыў што такімі дзеяннямі стаў пост у адным з тэлеграм-каналаў ў 2020 годзе з заклікам "Падпальваем табакеркі!".

У судзе Чарнаморчанка віну ў здзейсненым прызнаў цалкам.

Ягоная абаронца ў судзе настойвала на тым, што сувязі паміж паведамленнем і пашкоджаннямі кіёскаў адсутнічае, а лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў паведамленні "няма закліку да распальвання сацыяльнай варожасці", паведамляе тг-канал "Позірк. Навіны пра Беларусь".

Тым не меней суддзя Мохараў прызнаў жыхара Гомеля вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: За заклік "Падпальваем табакеркі!" гамяльцу прысудзілі год калоніі