У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 6 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Менску сілавікі затрымалі вядомага твітэр-блогера kazzz_by
Пра затрыманне 6 траўня паведаміла "Еўрарадыё". Падрабязнасці затрымання невядомыя.
Па словах сяброў блогера, яго арыштавалі на сем сутак па адміністрацыйнай справе, перадае "Еўрарадыё". Па якім артыкуле асудзілі блогера, невядома.
Твітэр-акаўнт kazzz_by вядомы дзякуючы Відэа з гумарыстычнымі каментарамі блогера, цяпер ён налічвае больш за 1 600 падпісчыкаў.
У праўладным тэлеграм-канале "Жоўтыя слівы" апублікавалі пост, у якім гаворыцца, што ўладальнік акаўнта kazzz_by быў затрыманы «ў рамках дэнацыфікацыі».
Інстаграм "экстрэмісткі" Крысціны Чаранковай прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
Старонка мазырскай палітзняволенай Крысціны Чаранковай у Іnstagramm прызнаная “экстрэмісцкімі матэрыяламі». Ініцыяваў працэс у судзе ГУБАЗ.
“Нічога добрага не чакаю”, - паведаміла Крысціна на волю.
Крысціну Чаранкову затрымалі 22 сакавіка 2022 і прад’явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Вядома, што ў Гомельскім СІЗА №3 Крысіціну паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".
Затрыманы беларускамоўны музыка Андрэй Задзяркоўскі
Праваабаронцы паведамлялі, што ў Мінскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што мужчыну даставілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. У чым абвінавачваюць Андрэя - пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня.
Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.
Палітвязня Аляксандра Ігнатовіча 28 красавіка этапавалі ў папраўчую калонію ў Оршу
Аляксандр Ігнатовіч — жыхар Мінска, які, адбываючы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ("хімія"), у адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, пад здымкам пракурора і супрацоўніка міліцыі з Мінска пакінуў абразлівыя каментары, якія суправаджаліся нецэнзурнымі выразамі. Па гэтым эпізодзе была распачатая крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
Мужчыну судзілі ў Магілёве — у горадзе, дзе ён адбывае папярэднюю "хімію". У выніку Ігнатавічу трэба адбыць яшчэ 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, хоць да выйсця з магілёўскай "хіміі" яму заставалася каля двух месяцаў.
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманне блогера і новыя "экстрэмісты": хроніка пераследу 7 траўня