Ольга Горбунова. Фото: spring96.org Суд Савецкага раёна Мінска 6 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.

Вольгу абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Вольгу Гарбунову затрымалі  9 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска. Вядома, што пасля затрымання Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку.

Вольга Гарбунова   — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту і феміністка. 

Суд пастанавіў прызнаць Гарбунову вінаватай і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Актывістку адпусцілі з-пад арышту ў залі суда.

У Мінску пачынаецца суд над былой кіраўніцай "Радзіславы" і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай

Вольгу абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Крыніца: Актывістку Вольгу Гарбунову пакаралі трымя гадамі "хятняй хіміі" і вызвалілі з-пад варты