Максім Сафонаў. Суд Ленінскага раёна Мінска 29 красавіка вынес прысуд 25-гадоваму Максіму Сафонаву. Юнака абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

Максім Сафонаў быў затрыманы 11 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля прад'яўлення абвінавачання быў змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.

Нагодай для крымінальнага пераследу стаў удзел Максіма ў адной з акцый пратэсту восенню 2020 года. Больш падрабязнай інфармацыяй правабаронцы пакуль не валодаюць.

Суд прызнаў Максіма вінаватым і пакараў пазбаўленне волі тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: За ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе юнака асудзілі на два з паловай гады калоніі