Замах на акт тэрарызму будзе карацца аж да смяротнага пакарання. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс адразу ў двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Ён прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму, піша reform.by

«Праект закона падрыхтаваны ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю. Законапраектам прапануецца ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму», — паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Дэталі змяненняў у Крыминальны кодэкс не раскрываюцца.

У сённяшняй рэдакцыі Кодэкса, смяротнае пакаранне па артыкулах, звязаных з тэрарызмам, прадугледжана за:

Пакаранне па іншых частках і артыкулах Крыминальнага кодэкса, звязаных з тэрарызмам, не прадугледжвае смяротнага пакарання. У артыкуле 14 КК агаворваецца, што «адказнасць за замах на злачынства ёсць па тым жа артыкуле Асаблівай часткі гэтага Кодэкса, што і за закончанае злачынства, са спасылкай на дадзены артыкул, а ў арт.67 сказана, што «смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца».

Шэрагу палітвязняў, чые справы зараз знаходзяцца ў вытворчасці інкрымінуюцца артыкулы, звязаныя з тэрарызмам, піша "Наша Ніва".

Крыніца: Замест мараторыя - смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму