Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы". Прызначаная дата суда над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам, якога абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс пачнецца ў Гродзенскім абласным судзе 16 траўня.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Максім Філатаў.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Усяго па “Справе Аўтуховіча” праходзяць 12 чалавек. Адзін з іх – Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць, 20 траўня 2021 года асуджаны па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі,) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"

Інвалід 2-й групы Уладзімір Гундар праходзіць па “справе Аўтуховіча”, падтрымліваў з ім кантакт. Суд распачаўся яшчэ 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра справу пакуль небагата.

Пакуль невядома дакладна ў якім фармаце пройдзе судовы працэс – адкрытым ці закрытым. Таксама пакуль незразумела, ці будуць судзіць “групу Аўтуховіча” разам.

Да новага затрымання Мікалай Аўтуховіч агулам адбыў у зняволенні рэкордны для беларускіх палітвязняў тэрмін — 7 гадоў і 5 месяцаў.

Якія артыкулы інкрымінуе следства канкрэтна Мікалаю Аўтуховічу

У іншых фігурантаў “справы Аўтуховіча” маюцца таксама і іншыя абвінавачванні: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт 342) і  ўкрывальніцтва цяжкага злачынства (ч. 1 арт. 405 Крымінальнага кодэкса).

У суд перададзены справы іншых "удзельнікаў тэратыстычнай групіроўкі": Вольгі Маёравай, Галіны Дзербыш, Віктара Снегура, Паўла Савы і сям'і Разановічаў (Дзмітрыя, Сяргея, Паўла і Любы).

Крыніца: Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса