Сёння ў Мінскім гарадскім судзе да 11 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовага палітвязня Аляксея Кудасава. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко. Палітвязень утрымліваецца за кратамі дзевяць месяцаў.  Аляксей быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але пасля арышту Аляксей не выйшаў на волю, его перавялі ў СІЗА на Валадарскага — ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Але ў суд крымінальная справа супраць Аляксея патрапіла ўжо па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Аляксей Кудасаў
Аляксей Кудасаў

У чым канкрэтна абвінавацілі Кудасава — невядома, бо суд праходзіў у закрытым судовым паседжанні.

Аляксей судзімы. Відэасюжэт "Отсидел в колонии: Алексей | ПОСЛЕ" пра яго раней здымаў TUT.BY, дзе сам мужчына распавядае пра сваё зняволенне.

"Аляксей здзейсніў памылку, за якую давялося расплаціцца трыма гадамі пазбаўлення волі. Калі яму было 18 гадоў, ён пайшоў у школу, дзе працавала яго мама, каб дапамагчы ёй. Пасля ён пайшоў у свабодны спартыўная зала школы, дзе быў кулепрыёмнік, і пачаў страляць па мішэнях. Пазней да яго далучылася некалькі школьнікаў, а калі Аляксей адцягнуўся, адзін з іх стрэліў у свайго аднакласніка. Герой нашага відэа не стаў бегчы ад адказнасці — гэта прывяло яго ў калонію", — распавядаюць у апісанні да відэа.

Крыніца: У Мінску палітвязня асудзілі да 11 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса