18 красавіка 2022 года вынесены прысуд экс-дырэктару музея "Пружанскі палацык" Юрыю Зялевічу. Суддзя Пружан і Пружанскага раёна Ігар Жытко прызнаў яго вінаватым паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак мужчыне: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
На дадзены момант невядома, што менавіта суд палічыў паклёпам. У снежні 2021 года ў Зялевіча дома правялі ператрус, а потым яго затрымалі на некалькі сутак.
Вядома, што Юрый Сяргеевіч спачатку працаваў настаўнікам, а ў 2001 годзе стаў дырэктарам музея. Пад яго кіраўніцтвам ва ўстанове ладзіліся выставы, музыкальныя вечары і іншныя мерапрыемствы. Аднак у жніўні 2020 года яго звольнілі з працы "па пагадненні бакоў".
Крыніца: Былога дырэктара музея "Пружанскі палацык" асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі"