Марфа Рабкова Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Абсерваторыя выказвае крайнюю занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай у турме і заклікае ўлады Беларусі неадкладна даць ёй доступ да адэкватнага і комплекснага медыцынскага лячэння, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе, паколькі яе ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным і толькі падвяргае яе жыццё небяспецы.

Абсерваторыя асуджае адвольнае затрыманне сябраў "Вясны", уключаючы кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, сябра праўлення "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, юрыста і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, юрыста Гомельскага аддзялення "Вясны" Леаніда Судаленку і валанцёраў Таццяну Ласіцу і Андрэя Чапюка і заклікае напісаць афіцыйным прадстаўнікам беларускіх уладаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, генеральнага пракурора, міністра юстыцыі і іншых, каб заклікаць іх:

Таксама OMCT просіць накіроўваць лісты дыпламатычным прадстаўнікам Беларусі ў краінах адрасантаў.

Крыніца: OMCT заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з маючым адбыцца судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай