Фігуранты крымінальнай справы. Калаж spring96.org Судовы працэс над каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны" Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі пачнецца ў 10.30 гадзін 25 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе.  

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач

Нагадаем, палітзняволеных Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянку, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах - "Революционное действие", "Народная самооборона", "Революцiйна дiя", і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

10 палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Траіх палітзняволеных, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі.

Марфа Рабкова была затрыманая ў Мінску 17 верасня 2020 года, калі вярталася з уручэння прэстыжнай прэміі Яна Карскага. Дома ў яе правялі вобшук, а саму дзяўчыну затрымалі і даставілі ў ГУБАЗіК. Першапачаткова яе вінавацілі па ч. 3 арт. 293 за арганізацыю валанцёраў-назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта. Пазней Марфе прад’явілі новыя абвінавачванні – па ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 285 КК. І толькі ў лістападзе 2021 года праваабаронца ў лісце да родных паведаміла, што судзіць яе будуць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Валанцёр "Вясны" Андрэй Чапюк быў затрыманы 2 кастрычніка 2020 года. 

У межах сваёй праваабарончай дзейнасці Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, разам з валанцёрамі "Вясны", ажыццяўлялі назіранне за правядзеннем мірных сходаў, прымалі актыўны ўдзел у кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, удзельнічалі ў дакументаванні сведчанняў катаванняў і іншых жорсткіх відаў абыходжання ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, дапамагалі родным палітвязняў. 

Крыніца: Прызначылі дату суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і ячшэ васьмю палітвязнямі