У Беларусі 21 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску за каментары ў інтэрнэце затрымалі Віталя Енаровіча

З Енаровічам ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных іэлеграм-каналах. Паведамляецца, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да міліцыянтаў, беларускіх і рускіх вайскоўцаў.

Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на Віктара Бабарыку

Адміністрацыя ПК-1 пачала прымяняць да палітвязня неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо аб'яўлена адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе прыменена другое спагнанне, паведамляе @viktarbabarykaofficial

Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў ШІЗА, скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават узбуджэнне новай крымінальнай справы.

Акрамя таго, ён павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік. Па папярэдніх звестках — як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Падтрымаць палітвязня: ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка.

Яшчэ адзін палітвязень адбыў тэрмін пакарання

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. 54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Ціск на палітвязня Бабарыку, новыя затрыманні: хроніка пераследу за 21 сакавіка