Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT) і Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) запрашае зацікаўленых асоб на віртуальнае паралельнае мерапрыемства падчас 49-й сесіі СПЧ, прысвечанай Беларусі, якое адбудзецца 17 сакавіка 2022 года ў 13.30. У той жа дзень, 17 сакавіка 2022 года, УВКПЧ прадставіць Савету па правах чалавека ААН (СПЧ) свой Даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пасля чаго СПЧ прыме рашэнне аб магчымым падаўжэнні мандата. Дадзенае паралельнае мерапрыемства арганізавана для абмеркавання высноў УВКПЧ і ролі грамадзянскай супольнасці і экспертаў УВКПЧ у справе прыцягнення да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека, а таксама далейшых крокаў міжнароднай супольнасці.

Дакладчыкі:

Мерапрыемства вядзе Джэральд Стаберок, Генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT). З уступным словам выступяць Дарус Станюліс, пасол Пастаяннага прадстаўніцтва Літвы пры ААН у Жэневе, і Ларс Вольк Мадсен, намеснік пастаяннага прадстаўніка Даніі пры ААН у Жэневе.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пастаянных прадстаўніцтваў Літвы, Даніі, Швейцарыі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і Фонду «Дом правоў чалавека», Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека і Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Спасылка для рэгістрацыі тут.

Крыніца: Беларусь: хто і як адкажа за катаванні