У Беларусі 16 сакавіка працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 16 сакавіка.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мазыры затрыманы супрацоўнік НПЗ

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Мозыры на працоўным месцы затрымалі рабочага мясцовага НПЗ Вячаслава Прушака. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Цяпер мужчына  

Актывіста Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай

Зміцер Дашкевіч распавёў у сацыяльных сетках, што яму і ягонай жонцы Насты прыйшла позва на допыт:

«...Цяпер жа, калі прыйшла позва на трэці допыт, я ня проста спужаўся — я разгубіўся, бо разам з позвай на мяне прыйшла позва і на маю жонку Насту. Нас выклікалі на допыт удвух, а пойдзем мы ўтрох — і гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаваньне ў маім жыцьці. Я ці не ўпершыню за змагарскія гады задумаўся, заставацца нам ці ехаць.

Я ня ведаю, ці я вярнуся сёньня. Калі я вярнуся сёньня, я ня ведаю, ці я вярнуся наступны раз. Але дазвольце мне паўтарыць тое, што я напісаў больш за тысячу разоў у лістах палітвязьням: сёньня нам трэба з усяе моцы ўчапіцца за Ісуса Хрыста і родную мову – толькі тады выратуемся – і кожны з нас як асоба, і мы ўсе разам – як нацыя.

На зоне – нічога новага і гэта не канец сьвету. Таму за мяне не хвалюйцеся. Хто можа, памаліцеся за каханую маю Насту і таго, хто ў яе пад сэрцам і пойдзе на допыт разам зь ёю. Будзьма трымацца за Ісуса Хрыста і родную мову – і тады пераможам», — напісаў Зміцер.

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Пра гэта стала вядома з паведамлення МУС. На канале размяшчаецца інфармацыя пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

Крыніца: Затрыманні, допыты, экстрэмісцкае фармаванне: хроніка пераследу 16 сакавіка