Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Пакуль беларускія ўлады выступаюць у якасці саагрэсараў, сілавікі працягваюць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўжыванне іншых форм ціску за грамадзянскую пазіцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 10 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрыманне ў Магілёве
Раніцай 10 сакавіка а 6 гадзіны ў Магілёве затрымалі Аляксея Маргунова. У яго вынялі кампутар і тэлефон, а яго сілавікі забралі з сабой. Цяпер месцазнаходжанне мужчыны невядомае.
Тры відэа youtube-канала «ВДудь» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Гэта ролікі:
- "Комиссаренко – новая жизнь после протестов в Беларуси";
- "Как жить, если лишают родины";
- "NEXTA – главное медиа белорусского протеста".
Палітзняволены Эдуард Пальчыс 11 дзён правёў у карцэры
Пра гэта паведамляе ягоная жонка Вікторыя Пальчыс.
«З 22 лютага па 5 сакавіка Эдуард Пальчыс правёў у цішы і адзіноце ў карцэры Віцебскага СІЗА.
Пра вайну ва Украіне ён даведаўся сёння ад адваката. За 13 гадоў знаёмства я не бачыла Пальчыса ў шоку, і гэты прывілей сёння дастаўся Марыі Колесавай-Гудзілінай.
Адвакат напісала скаргу на спагнанне».
Нагадаем, Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.
Падтрымайце Эдуарда: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Эдуард Аляксандравіч Пальчыс |
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманні, новыя экстрэмісцкія матэрыялы: пераслед 10 сакавіка Дапоўнена