Павел Крашакоў. Жыхар Салігорска Павел Крашакоў, які быў асуджаны 20 снежня 2021 года суд Салігорскага раёна да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 з паловай гады па арт 342 і 363 Крымінальнага кодэкса, даслаў сваёй маці чарговы ліст. У ім размова йдзе пра магчымасць памілавання.

“Мама, я вядома ведаў, што ды на многае здатная, але не думаў, што ты будзеш прасіць іх пра памілаванне. Але я і так хутка выйду і буду дома без памілавання…. Я пісаць сам нічога не буду з маіх асабістых меркаванняў… Я прайду гэты шлях дастойна", - напісаў ён маці Іне.

Маці асуджанага паведаміла таксама праваабаронцам падрабязнасці жорсткага затрымання Паўла 5 жніўня 2021 года:

"Была на спатканні з Пашкай, ён распавёў як яго затрымалі, а потым везлі ў РАУС праз лес і прывалаклі ўжо ў аддзяленне усяго збітага. Калі рабілі “пакаяльны запіс”, то кінулі яму пачак сурвэтак, каб змог адцерці ад крыві твар. Два месяцы ён спаў на жалезных пласцінах, матраса не давалі", - распавяла спадарыня Іна.

Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам

Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Маці даведалася, што яго і яе малодшага сына засняла відэакамера, калі яны 10 жніўня кідалі пластыкавыя крэслы і пластыкавыя бутэлькі ў АМАП, а на раніцу Пашку забралі, пакінуўшы лужыну крыві на падлозе. Сына мурыжылі доўга і ўсё роўна знайшлі запіс з яго ўдзелам, а малодшы не дасягнуў ўзросту па гэтым артыкуле і таму яго пакаралі зняволеннем па іншым.

Крыніца: "Я прайду гэты шлях дастойна": адказ асуджанага ўдзельніка акцый пратэсту наконт памілавання