Датэрміновае галасаванне ў Вялікай Бераставіцы 23 лютага ў Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме. Яно будзе праходзіць да 26 лютага. Асноўны дзень галасавання — 27 лютага. 

У першы дзень датэрміновага галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме яўка грамадзян па інфармацыі ЦВК склала 6,19%. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 6,26 %, грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму, у Віцебскай – 6,37%, у Гомельскай-8,75 %, у Гродзенскай – 4,14%, у Мінскай – 6,38%, у Магілёўскай – 5,08%, у г.Мінску – 5,58%.

Падчас датэрміновага галасавання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ўжо фіксуюць парушэнні.

Калі ласка, дасылайце кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» цікавую інфармацыю аб рэферэндуме: факты прымусовага ці калектыўнага галасавання, фотаздымкі з участкаў і іншую інфармацыю, якую вы палічыце важнай.

Тelegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У Магілёве “хімікаў” масава адпраўляюць галасаваць датэрмінова

Вядома, што ў ПУАТ №43 (магілёўская «хімія») дзе адыбваюць свае тэрміны 20 палітзняволеных, у першы дзень датэрміновага галасавання «хімікаў», якія былі не задзейнічаны на працы, вадзілі галасаваць на рэферэндуме. 23 лютага адміністрацыя сказала прагаласаваць тым, хто на працы. Хо не зможа самастойна схадзіць — падвязуць.

На Нарацкім выбарчым участку галасуюць без адрыву ад вытворчасці?

Раённая газета «Нарачанская Зара» апублікавала фота галасавання 23 лютага з Нарацкага сельскага ўчастка для галасавання №9. На ім 11 супрацоўнікаў Нарацкага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната (многія з іх у працоўнай форме) стаяць у чарзе да галасавання.

Кіраўніцтва "Беларуснафты" праз вайбер просіць работнікаў прагаласаваць датэрмінова

Кіраўніцтва вытворчага аб'яднання “Беларуснафта” рассылае у вайберы паведамленні сваім работнікам у  Рэчыцы і Светлагорску аб тым, што яны павінны схадзіць на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова. Пасля гэтага адсправаздачыцца перад тым, ад каго атрымалі гэтае паведамленне, верагодна перад сваім непасрэдным начальствам.

Апроч таго, паведамляецца, што выклікаюць на гутаркі і патрабуюць тлумачэнняў ад работнікаў, чаму яны пад час прэзідэнцкіх выбараў галасавалі ў асноўны дзень галасаваньня, а не датэрмінова.

 У Бабруйску затрыманы Іван Манько

Папярэдне, затрыманне хлопца звязанае з «прэвентыўнай зачысткай» з-за рэферэндума, паведамляе @bobruisk_online. Пра далейшы лёс Манько пакуль нічога невядома.

Трэнд галасавання - поўная празрыстасць волявыяўлення

На выбарчым участку ў Слоніме столікі ў кабінках для галасавання таксама ўсталяваныя збоку. 

Камісія і іншыя выбаршчыкі, якія стаяць у чарзе, пры жаданні могуць паглядзець як галасуе чалавек.

Вялікая Бераставіца: тэма нумар адзін - датэрміновае галасаванне

На Гарадзеншчыне ў Вялікай Бераставіцы мясцовая раённая газета інфармуе пра небывалы энтузіазм насельніцтва на датэрміновым галасаванні на так званым “рэферэндуме”. Так 22 лютага на сайце выдання з’явілася ажно 5 тэматычных матэрыялаў.

У адным матэрыяле расказваецца пра тое, што “волонтеры БРСМ оказывают помощь маломобильным, слабовидящим и пожилым избирателям”. Газета таксама сцвярджае, што “досрочное голосование – это уже традиция, которая себя давно зарекомендовала в обществе. Для многих гораздо удобнее сделать свой выбор не в воскресенье, а в течение рабочей недели”.

«У высокай яўцы сумнявацца не даводзіцца»

Раённая газета «Бярэзінская панарама» пад загалоўкам «У высокай яўцы сумнявацца не даводзіцца» прыводзіць лічбы на ўчастку для галасавання №4, які размешчаны ў будынку СШ №3 у Беразіно: за 20 хвілін прагаласавалі больш за 10 чалавек.

Старшыня ўчастковай камісіі Ала Дудко адзначае, што «першыя жадаючыя з’явіліся як толькі была апламбіравна ўрна». На фота раёнкі бачна, што галасаваць прыйшлі жанчыны ў працоўных фартуках без верхняй вопраткі, што можа сведчыць пра тое, што гэта супрацоўніцы школы, дзе месціцца ўчастак для галасавання, галасуюць у працоўны час.

Юрый Васкрасенскі "пайшоў у народ", агітаваць за рэферэндум

Кіраўніцтва наваполацкага ОАО "Нафтан" арганізавала сустрэчу з былым палітвязнем, а зараз кіраўніком праўладнага „Круглага стала дэмакратычных сілаў” Юрыем Васкрасенскім.

Выступаючы перад працоўным калектывам Васкрасенскі агітаваў галасаваць “За!” на рэферэндуме за змены ў Канстытуцыю.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Другі дзень датэрміновага галасавання: хроніка парушэнняў Дапоўнена