Ілюстрацыйнае фота, "Звязда". На Берасцейшчыне права прагаласаваць на даму, акрамя цяжкахворых, атрымалі і тыя выбарцы, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні з-за каранавіруса.

Пра гэта мясцовым журналістам паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Па словах губернатара, у рэгіёне ўсё гатова для правядзення рэферэндуму. У жыхароў рэгіёна будзе магчымасць пры жаданні прагаласаваць датэрмінова. Не пазбавяцца права зрабіць свой выбар і тыя, хто захварэў каранавірусам.

"Зараз шмат хварэюць. У нас ёсць магчымасці арганізаваць выбарчыя ўчасткі ў бальніцах. Калі будуць паступаць званкі ад людзей, якія праходзяць лячэнне амбулаторна, забяспечым дастаўку скрыняў, каб чалавек мог прагаласаваць", - сказаў старшыня аблвыканкама.

Нагадаем, у Брэсцкай вобласці ўтворана 883 участкі для галасавання на рэферэндуме, у тым ліку 33 закрытыя, размешчаныя ў санаторыях, прафілакторыях, арганізацыях аховы здароўя, а таксама вайсковай часці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: На Берасцейшчыне да хворых на СОVID выбарцаў прыйдуць са скрыняй для галасавання