З сённяшняга дня, 21 лютага, міліцыя пачынае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі рэферэндумам. Пад аховай супрацоўнікаў будуць узяты ўсе выбарчыя ўчасткі. Для гэтага штодня будуць задзейнічаны 11 тысяч супрацоўнікаў — на кожным участку (іх у Беларусі 5510) будуць дзяжурыць па два супрацоўніка з відэарэгістратарамі. Але, разам з тым, міністр унутраных справаў Іван Кубракоў запэўневае, што "баяцца няма чаго, ніякіх пагроз няма".
Як распавёў Іван Кубракоў, акрамя супрацоўнікаў міліцыі, на выбарах па ахове парадку будуць задзейнічаны добраахвотныя дружыны, прадстаўнікі БРСМ. Паведамляецца, што ў Мінску створаны спецыяльны маніторынгавы цэнтр. Таксама ў памяшканні ў раённых, абласных цэнтрах, сталіцы абсталяваны кнопкамі трывожнай сігналізацыі.
Ва ўсіх навучальных установах, па словах Кубракова, дзе будуць размяшчацца выбарчыя камісіі, абсталяваныя відэаназіраннем.
"Гэта дазволіць адсочваць сітуацыю ў рэжыме анлайн, як на ўваходзе ў будынак, так і на прылеглай тэрыторыі".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаюць увагу, што гаворкі пра тое, што пад відэакантролем будуць і ўрны для галасавання, не ідзе.
"Абсалютна баяцца няма чаго, ніякіх пагроз няма. Мы прадумалі ўсё да дробязяў. Мы не проста гатовыя забяспечыць ахову грамадскага парадку на выбарчых участках, але, калі спатрэбіцца, гатовыя забяспечваць фізічную абарону тых людзей, якія працуюць у выбарчай камісіі. Але на сёння такой неабходнасці няма, — дадаў кіраўнік ведамства", — пры гэтым адзначае Кубракоў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Рэферэндум узмоцненага рэжыма: як міліцыя будзе ахоўваць выбарчыя ўчасткі