Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў выказаў намер зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі (участак для галасавання №45) па правядзенні рэферэндуму.
Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў аднавяскоўцаў і 18 лютага аднёс іх у пасялковы сельсавет, дзе месціцца выбарчая камісія.
Згодна з Палажэннем аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе, кожны грамадзянін мае права быць назіральнікам, прадставіўшы ў камісію заяву, падпісаную не менш чым 10 грамадзянамі, якія пражываюць адпаведна на тэрыторыі вобласці, раёна, горада, раёна ў горадзе, ўчастка для галасавання.
Праз некаторы час яму патэлефанавалі з сельсавету і паведамілі, што ў дакументах маюцца недакладнасці, а таму трэба яшчэ раз зайсці ў камісію.
Пасля паходу ва ўчастковую выбарчую камісію телефон Мікалая Сушкова стаў недасягальны.
Не выйшаў на сувязь ён і 19 лютага.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Хацеў зарэгістравацца назіральнікам у камісію і… знік